Кожны дзень колькасць палітзняволеных у Беларусі павялічваецца, як павялічваецца і іх татальная ізаляцыя. Выступаючы з ідэяй аб’яднанага марафону, мы імкнуліся паказаць, што нам не ўсё адно і што мы будзем працягваць прыкладаць усе магчымыя высілкі для дапамогі і падтрымкі, пакуль за кратамі застаецца хоць адзін палітзняволены,
Мне давялося прайсці праз зняволенне, і я ведаю, што ратуе там: ведаць, што цябе падтрымліваюць на волі, што тваім блізкім дапамагаюць, што цябе чакаюць дома.
Я запрашаю ўсіх падтрымаць марафон незалежных медыяў: распавесці пра яго сваім блізкім альбо ў сацсетках, глядзець трансляцыю, данаціць. Нам усім баліць, але вы ж ведаеце – калі дапамагаеш іншым, табе таксама становіцца лягчэй. За апошнія гады беларусы і беларускі неаднаразова паказалі, што ў самыя цяжкія часы мы здольныя аб’ядноўвацца. Бо хто, калі ня мы, дапаможа нашым палітзняволеным?”